28 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Караля на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага часу Андрэй Кароль працаваў на пасадзе рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Сяргея Харытончыка рэктарам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Дзяніса Дука - рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, Максіма Кіркора - рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.