Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2017

Лукашэнка нацэльвае інтэлектуальную эліту на вырашэнне найбольш актуальных праблем

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нацэльвае інтэлектуальную эліту грамадства на вырашэнне найбольш актуальных праблем. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Прэзідэнта, нязменнай з'яўляецца галоўная задача - павышэнне навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны і паскарэнне ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі распрацовак вучоных. "Менавіта таму было прынята рашэнне аб'явіць 2017 год Годам навукі. Паводле задумы, гэта павінна было актывізаваць навуковую супольнасць і надаць большую дынаміку інавацыйнаму развіццю. Цяпер мы можам аб'ектыўна і ўсебакова ацаніць вынікі, рэальны стан спраў у навуцы і прыняць ключавыя рашэнні па павышэнні яе эфектыўнасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён запэўніў, што з заканчэннем 2017 года не знізіцца ўвага дзяржавы да пытанняў эфектыўнасці навуковай дзейнасці. "Наадварот, гэты год павінен стаць новым пунктам адліку і стымулам нарошчвання інавацыйнага патэнцыялу і пранікнення навукі ва ўсе сферы жыцця грамадства. З гэтай мэтай і сабраўся наш форум, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Навуковы патэнцыял Беларусі ўяўляе сабой магутную прадукцыйную сілу грамадства. Дасягнуты безумоўныя поспехі, на некаторыя з іх я ўжо звярнуў вашу ўвагу".

Прэзідэнт нагадаў, што ў красавіку гэтага года даручыў кіраўніцтву Нацыянальнай акадэміі навук і ўраду максімальна вырашыць праблемныя пытанні навуковай дзейнасці, уключаючы сістэму фінансавання, аплату працы вучоных, стымулюючыя фактары і іншыя. "Спадзяюся, што гэта надасць новы імпульс вашай рабоце. Паколькі задачы наперадзе вельмі адказныя", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з гэтым Прэзідэнт выказаў нездаволенасць тым, што не ўсё з намечанага першым з'ездам удалося выканаць. Таму сёння трэба вельмі ўважліва прааналізаваць тыя праблемы, якія да гэтага часу не вырашаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі