Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2015

Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі ўручыў дзяржузнагароды

29 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці - уручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым, прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу, дзеячам мастацтва, вучоным і педагогам, медыцынскім работнікам, спартсменам і трэнерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут прысутнічаюць людзі розных прафесій, узростаў. Але аб'ядноўвае вас галоўнае - добрасумленнае служэнне Айчыне і плённая праца на карысць нашага беларускага народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сучасных умовах даводзіцца асаблівую ўвагу ўдзяляць пытанням абараназдольнасці краіны, падтрымцы нармальнага ўзроўню Узброеных Сіл, ваеннай бяспекі. "Таму рэгулярна праводзяцца вучэнні, удасканальваецца сістэма кіравання войскамі, іх аснашчэнне найноўшым узбраеннем, падрыхтоўка афіцэрскага і радавога складу", - падкрэсліў беларускі лідар. Ордэнамі "За службу Радзіме" адзначаны афіцэры, на рахунку якіх поспехі ўзначальваемых імі воінскіх падраздзяленняў ва ўчэннях і падтрыманні высокага ўзроўню баявой гатоўнасці.

Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі ўручыў дзяржузнагародыСамую шматлікую групу сярод узнагароджаных склалі прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах асаблівую каштоўнасць уяўляе вопыт паспяховай работы беларускіх перадавых гаспадарак, якія з'яўляюцца сапраўднымі маякамі, дастойнымі прыкладамі для ўсёй галіны, і не толькі беларускай.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высокія ўраджаі збожжавых і іншых культур, нарошчванне вытворчасці малака, мяса, плодаагародніннай прадукцыі з году ў год характэрныя для такіх гаспадарак, як "Астрамечава", "Чарнаўцы", "Баркоўскі", "Ляхавіцкі", "Відамлянскае", "Азярыцкі-Агра", "Пруднікі" з Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей. "Тут дабіваюцца не толькі добрых валавых паказчыкаў, але і прыбытку, устойлівага фінансавага становішча", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ордэны і ганаровыя званні заслужылі кіраўнікі названых гаспадарак, а таксама аператар машыннага даення СВК "Рассвет" імя Арлоўскага Кіраўскага раёна, механізатар і інжынер адкрытых акцыянерных таварыстваў "Даватарскі" Шаркаўшчынскага раёна і "Лазовічы" Клецкага.

Не менш прадстаўнічую, чым аграрыі, групу сярод узнагароджаных склалі вядомыя дзеячы мастацтва. Па заслугах ацэнены творчыя поспехі артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Гродзенскага абласнога тэатра лялек і шэрага іншых устаноў. "Дзяржава высока цэніць ваш уклад у развіццё нацыянальнай культуры, духоўнае ўзбагачэнне нашага народа", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў працу будаўнікоў, уручыўшы ордэн Айчыны III ступені кіраўніку Круглянскай перасовачнай механізаванай калоны нумар 266, якая неаднаразова заносілася на Рэспубліканскую дошку Гонару, Мікалаю Патрончыку.

Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі ўручыў дзяржузнагародыЦёплых слоў удзячнасці і ўзнагарод заслужыў таксама шэраг вучоных і педагогаў, чые распрацоўкі актыўна ўкараняюцца на вытворчасці і ў навучальным працэсе, медыцынскія работнікі, спартсмены і трэнеры, якія сваёй працай і прыкладам прапагандуюць здаровы лад жыцця і ствараюць прывабны імідж краіны.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячым святам - Днём Незалежнасці - і высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. "Няхай яны паслужаць вам добрым стымулам для далейшай паспяховай дзейнасці на карысць нашаму народу", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі