26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка сёння ў Маскве прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Як паведамлялася, на сустрэчы плануецца падвесці вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2017 годзе і абмяняцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах.
Чакаецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел прэзідэнты Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана.