15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, якое адбудзецца 16 верасня ў Бішкеку.
Парадак дня пасяджэння ўключае каля 15 пытанняў. Лідары краін СНД разгледзяць рэалізацыю ў 2017 годзе міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" ў Азербайджане, праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2017-2019 гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве і іншыя пытанні.
Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў звернуць на адаптацыю Садружнасці да сучасных рэалій.
Як чакаецца, на пасяджэнні будзе прыняты шэраг заяў, у тым ліку ў сувязі з 25-годдзем СНД.