5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 25-годдзем утварэння гэтай структуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы паспяхова вырашаеце адказныя задачы па забеспячэнні дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, стварэнні ўмоў для прыёму афіцыйных дэлегацый і работы дыпламатычнага корпуса, развіцці знешнеэканамічнага супрацоўніцтва. Ваша ведамства стварае неабходныя ўмовы для захавання ўнікальных прыродных комплексаў і народных рамёстваў, рэалізуе праграмы гуманітарнага супрацоўніцтва, прадастаўляе грамадзянам магчымасць для лячэння, аздараўлення і адпачынку", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што арганізацыі Кіраўніцтва справамі дэманструюць добрыя вынікі ў сферах будаўніцтва, гасцінічнай гаспадаркі, аграпрамысловай вытворчасці, транспартнага забеспячэння, гандлю і грамадскага харчавання.
"Упэўнены, сфарміраваныя за чвэрць стагоддзя добрыя традыцыі, якія гарантуюць дынамічнае і перспектыўнае развіццё гэтай важнай шматпрофільнай структуры, дапамогуць калектыву і ў далейшым эфектыўна працаваць на карысць нашай цудоўнай Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.