2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Лас-Вегасе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара."У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх ахвярах у выніку абстрэлу наведвальнікаў музычнага фестывалю ў Лас-Вегасе. Шакіруе бязлітаснасць і
бессэнсоўнасць учыненага злачынства", - гаворыцца ў спачуванні.Ад усіх беларусаў і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка накіраваў шчырыя словы спачування родным і блізкім загінулых, усім, каго закранула гэта трагедыя, а таксама пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым.