12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэрарыстычнага акта 10 снежня ў Стамбуле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Няма апраўдання тым, хто шляхам масавага насілля спрабуе дасягнуць сваіх злачынных мэт. Упэўнены, што такія дзеянні не зломяць волю кіраўніцтва і народа дружалюбнай нам Турцыі", - гаворыцца ў спачуванні.