23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла, родным і блізкім загінулых у выніку сходу лавіны на атэль "Рыгап'яна" ў камуне Фарындола, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"З глыбокім болем даведаліся пра чалавечыя ахвяры, выкліканыя сходам лавіны", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў Беларусі са шчырай занепакоенасцю успрымаюць паведамленні аб землетрасеннях і кліматычных катаклізмах у Італіі.