14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Паўночная Македонія Георге Іванаву ў сувязі з ахвярамі аварыі аўтобуса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі з глыбокім сумам і боллю ўспрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку дарожна-транспартнага здарэння з пасажырскім аўтобусам каля населенага пункта Ласкарці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя словы спачування родным і блізкім загінулых, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту і ўсім македонцам.