Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Стд 2017

Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з тэрактам у Стамбуле

1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Стамбуле. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб нападзенні ў навагоднюю ноч на мірных грамадзян у Стамбуле, якое прывяло да шматлікіх ахвяр, вельмі ўсхвалявала беларусаў. "Шакіруюць цынізм і жорсткасць учыненага злачынства", - гаворыцца ў спачуванні.

"Забойства людзей і запужванне грамадства не могуць быць сродкам дасягнення ніякіх мэт. Тое, што адбылося ў Стамбуле, пацвярджае - у цывілізаваным грамадстве няма месца радыкальным групоўкам і іх ідэалогіі. Такія злачынствы патрабуюць рашучай і салідарнай рэакцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што Беларусь была і застаецца разам з Турцыяй у справе барацьбы з тэрарызмам.

Як паведамлялася, у выніку нападзення на начны клуб у Стамбуле загінулі 39 чалавек, у тым ліку 16 замежных грамадзян. Амаль 70 чалавек шпіталізаваны. Тэракт учынілі невядомыя злачынцы. Паводле інфармацыі мясцовага тэлебачання, стральбу пачалі двое ў касцюмах Санта-Клауса. Усяго ва ўстанове на той момант знаходзіліся ад 700 да 800 наведвальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі