23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Манчэстэры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Да глыбіні душы ўзрушаны жудаснай трагедыяй на стадыёне "Манчэстэр-Арэна", у выніку якой загінулі і пацярпелі невінаватыя людзі", - гаворыцца ў спачуванні.
Беларусы падзяляюць гора і боль сем'яў ахвяр, смуткуюць разам з усім народам Злучанага Каралеўства. "Мы рашуча асуджаем учынены тэрарыстычны акт, як і ўсе формы тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што запалохванне грамадства не можа быць сродкам дасягнення якіх бы там ні было мэт.