11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Алжыра Абдэльазізу Бутэфліку, народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім загінулых пры крушэнні ваеннага самалёта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб гібелі ваеннаслужачых у выніку крушэння самалёта Ваенна-паветраных сіл Алжыра ў правінцыі Бліда. Гэта цяжкая страта для вашай краіны", - гаворыцца ў спачуванні.