18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку катастрофы пасажырскага самалёта іранскай авіякампаніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы таксама адрасаваў словы падтрымкі ўсяму народу Ірана.