9 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны нагадаў аб неабходнасці няўхільнага выканання раней дадзеных даручэнняў па давядзенні на працягу года сярэдняй зарплаты да ўзроўню $500 і падтрыманні строгай выканальніцкай дысцыпліны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі на працягу гэтага года не будзе выканана маё заданне па $500 сярэдняй зарплаты (там ужо ёрнічаць сёй-той пачынае...), крыўдуйце самі на сябе. Мы з вамі аб гэтым ужо дамовіліся. Калі мы выйдзем на гэту лічбу, да нас прэтэнзій не павінна быць. Ні з боку сацыяльных утрыманцаў, ні з боку працуючых, інтэлігенцыі і іншых. Кроў з носа мы павінны вырашыць гэту праблему - забяспечыць людзей работай і сярэднюю зарплату па краіне $500".
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць падтрымання строгай выканальніцкай дысцыпліны. "Сказаў - больш не паўтараю. Калі гэта Мінская вобласць, то Шапіра (старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра. - Заўвага БЕЛТА) нікому два разы не павінен гаварыць. Ні рабочаму, ні селяніну, ні ўрачу, ні настаўніку. Я ўжо не кажу аб вертыкалі ўлады", - сказаў ён.