20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вадохрышча акунуўся ў палонку. Відэа распаўсюдзіў Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
"Прэзідэнт кожны год прытрымліваецца традыцыі Вадохрышча", - сцвярджаюць аўтары "Пула Першага".
Па традыцыі кіраўнік дзяржавы акунуўся ў ваду з галавой тры разы. Выйшаўшы з вады, ён звярнуўся з малітвеным словам да Госпада. "Дай спачын, Госпадзі, Уладыку Філарэту. І айцу Фёдару доўгага жыцця, што кашулю (у якой Аляксандр Лукашэнка акунаўся ў палонку. - Заўвага БЕЛТА) пашыў", - сказаў Прэзідэнт, узняўшы вочы да неба.
Побач з Аляксандрам Лукашэнкам быў яго сабака - белы шпіц, мянушка якога Умка. Свайго гаспадара сабака чакаў ля палонкі, гучна і крыху ўстрывожана гаўкаючы.
Гэта не адзіныя кадры, якія распаўсюдзіў Telegram-канал пра ўчарашні вечар кіраўніка дзяржавы. Спачатку Прэзідэнт калоў дровы, потым піў крынічную ваду. Паказалі і любімую лазню Прэзідэнта. Аляксандра Лукашэнку нязменна суправаджаў яго маленькі хатні гадаванец.