28 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях саміту СНД у Душанбэ правёў шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі лідарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У прыватнасці, у аб'ектывы камер трапіла сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Як стала вядома БЕЛТА, бакі абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыю ранейшых дамоўленасцей і перспектыўныя напрамкі для развіцця ўзаемадзеяння.
Было адзначана, што, нягледзячы на зробленыя апошнім часам практычныя крокі да пашырэння двухбаковых адносін, гэты патэнцыял далёка не вычарпаны.