20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларуская мытная служба ўносіць важкі ўклад у забеспячэнне і ўмацаванне эканамічнай бяспекі нашай краіны, процідзейнічаючы кантрабандзе і трансгранічнай злачыннасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для міжнароднага гандлю і папаўнення рэспубліканскага бюджэту, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вынікі вашай работы сведчаць аб дынамічным развіцці мытнай сістэмы і ўмацаванні яе пазіцый на міжнароднай арэне".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў, іх адданасць сваёй справе дадуць магчымасць і ў далейшым забяспечыць вырашэнне пастаўленых перад мытнымі органамі задач.