13 красавіка, Уладзівасток /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія паказалі ўсяму свету, што такое інтэграцыя ад Брэста да Уладзівастока. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам ва Уладзівастоку ў час сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы паказалі, яшчэ і не гэта пакажам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, яго візіт на касмадром Усходні і перагаворы там з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным сведчаць шмат аб чым. "Пачакайце, мы з Прэзідэнтам Пуціным пакажам ім. Як я ўчора сказаў: "Слухай, Уладзіміравіч, мы з табой ім дадзім дыхту", - дадаў беларускі лідар.