1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Рэспублікі Кіпр з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусы з сімпатыяй ставяцца да кіпрыётаў і шчыра выказваюцца за падтрымку і паглыбленне двухбаковых адносін, заснаваных на даўніх і добрых традыцыях дружбы і духоўнай блізкасці. Упэўнены, што стварэнне далейшых бар'ераў паміж нашымі народамі не адпавядае агульным інтарэсам, перашкаджае раўнапраўнаму дыялогу і канструктыўнаму ўзаемадзеянню дзеля ўмацавання незалежнасці абедзвюх краін і павышэння дабрабыту іх грамадзян", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Нікасія, нягледзячы на ўсе цяжкасці сённяшняга часу, маюць значны патэнцыял для аднаўлення страчаных і фарміравання новых сувязей, у першую чаргу дзелавых і гуманітарных.
Прэзідэнт пажадаў народу Кіпра мірнага неба і паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і добрых пачынанняў.