4 кастрычніка, Пінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў сваёй галоўнай задачай не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў у час размовы з жыхарамі аграгарадка Парахонск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба разумець, што мы знаходзімся на фронце: зусім побач, вось за агароджай ідзе вайна. Таму мая галоўная задача - не дапусціць уцягвання ў гэту бойку, у гэту вайну Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Хоць усе добра разумеюць, што мы на баку Расіі. Наколькі гэта магчыма, не ваюючы, мы дапамагаем Расіі і будзем дапамагаць. Гэта наш саюзнік".