Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2019

Лукашэнка: людзі павінны жадаць і мець магчымасць жыць усюды ў Беларусі

Лукашэнка: людзі павінны жадаць і мець магчымасць жыць усюды ў Беларусі

22 сакавіка, Баранавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць актыўнага развіцця рэгіёнаў і выраўноўвання сацыяльна-эканамічных умоў у параўнанні з буйнымі рэгіянальнымі цэнтрамі і сталіцай. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзі павінны жадаць і мець магчымасць жыць усюды ў Беларусі, у тым ліку ў Баранавічах", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, перш за ўсё стаіць задача развіць эканоміку рэгіёнаў і на гэтай аснове вырашаць сацыяльныя пытанні, скараціўшы да мінімуму разрыў ва ўзроўні жыцця насельніцтва, сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый.

"Што датычыцца эканомікі рэгіёнаў, работа тут будзе весціся паэтапна. Акцэнт будзе зроблены на гэтых 11 гарадах Беларусі, дзе ў бліжэйшыя два гады павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё. У гэтым пераліку і горад Баранавічы, Баранавіцкі рэгіён - буйнейшы ў Брэсцкай вобласці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму для таго, каб тут дзеці вашы і ўнукі жылі, трэба стварыць умовы. Умовы не горшыя, чым у лепшых месцах нашай Беларусі. І перад намі стаіць задача перш за ўсё развіць эканоміку рэгіёнаў, каб былі рабочыя месцы і была зарплата для людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі