Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2018

Лукашэнка лічыць, што рашэнне аб смяротнай кары павінен прымаць народ

Лукашэнка лічыць, што рашэнне аб смяротнай кары павінен прымаць народ

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці выказаўся на тэму смяротнай кары, падкрэсліўшы, што не можа адмяніць яе ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што вывучае сітуацыю заходніх краін, дзе лічаць, што пытанне смяротнай кары не павінна выносіцца на рэферэндум. Пры гэтым у размове з беларускім лідарам прадстаўнікі Захаду прызнаюць, што дзве трэці насельніцтва падтрымалі б прымяненне выключнай меры пакарання. "Яны прывыклі гаварыць, што гэта пытанне не для народа. А я лічу - для народа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў Беларусі адбыўся рэферэндум, на якім большасць грамадзян выказалася супраць адмены смяротнай кары. "У нас прайшоў рэферэндум. Адмяніць смяротную кару не магу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. На думку беларускага лідара, у Расіі, дзе дзейнічае мараторый на смяротную кару, насельніцтва таксама не падтрымала б яе адмену.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што самыя цяжкія дакументы, якія яму даводзіцца падпісваць, - гэта смяротныя прыгаворы. Перш чым прыняць рашэнне, Прэзідэнт вывучае асноўныя матэрыялы крымінальнай справы. Прыклады некаторых з іх Аляксандр Лукашэнка прыводзіць заходнім партнёрам, калі яны пачынаюць размову аб адмене смяротнай кары, і пытае, ці хочуць яны, каб нешта такое здарылася з іх роднымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі