Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2019

Лукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перагаворамі па цане на газ для Беларусі з 2020 года

Лукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перагаворамі па цане на газ для Беларусі з 2020 года

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перагаворамі па цане на газ для Беларусі з 2020 года. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты год мы па прыродным газе дамовіліся, наступны год - гэта яшчэ адна баталія аналагічная падатковаму манеўру. Пакуль ніякіх рухаў з боку Расіі, колькі мы ні прапануем у рамках нашых дамоўленасцей, не ідуць нават на перагаворы. Гэта няправільна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі не патрэбны танны газ. "Нашы БелАЗ, МАЗ, МТЗ, нашы людзі павінны быць у роўных умовах з расіянамі. Гэта аксіёма, ад гэтага нікуды не дзенешся, на гэтым грунтуюцца ўсе саюзы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Нам не трэба нічога таннага, мы не хочам жыць за кошт расіян, мы хочам працаваць у адной эканамічнай і гандлёвай прасторы на роўных умовах. Па $60 рэсурсы - добра, па $200 - добра, давайце па $200. Але канкурэнцыя павінна быць сумленнай і справядлівай, калі мы гатовы будаваць нашы саюзныя адносіны, вось у чым уся праблема", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца выдзялення расійскага крэдыту, то размова ішла аб магчымасці рэфінансавання доўгу на $600 млн. "Але калі ўжо вельмі цяжка і немагчыма (для расійскага боку. - Заўвага БЕЛТА) - на каленях поўзаць не будзем, як-небудзь разбяромся. Я не думаю, што гэта будзе для нас вялікая праблема. Тым больш што неяк наладжваюцца адносіны з заходнімі дзяржавамі, яны крэдытуюць нас у добрых аб'ёмах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама анансаваў нараду па інтэграцыйных пытаннях на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, якая адбудзецца 5 сакавіка.

Што датычыцца наступнай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, то канкрэтнай даты не планавалася. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі будзе такая неабходнасць, то яны на працягу сутак аб гэтым дамовяцца. "Адносіны такія, што мы заўсёды на працягу сутак знойдзем час, калі гэта патрэбна будзе, каб асабіста сустрэцца і перагаварыць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі