Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Врс 2020

Лукашэнка лічыць неабходным звярнуць асаблівую ўвагу на прававое выхаванне моладзі

Лукашэнка лічыць неабходным звярнуць асаблівую ўвагу на прававое выхаванне моладзі

1 верасня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным звярнуць асаблівую ўвагу на прававое выхаванне моладзі. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што нам у бліжэйшым будучым трэба звярнуць асаблівую ўвагу на выхаваўчую ролю адукацыі, - гэта ўрок, які мы сёння адназначна засвоілі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, вельмі важна зрабіць акцэнт на прававым выхаванні маладых людзей. Яны павінны ведаць закон, умець аналізаваць, збіраць факты, параўноўваць і бачыць тое, што стаіць за папулісцкімі лозунгамі.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што дзеці павінны расці сапраўднымі патрыётамі. Ён звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе больш як 100 тыс. дзяцей зробяць свой першы крок у свет ведаў. Няхай іх шлях будзе цікавым і запамінальным. Лёсавызначальным навучальны год стане для выпускнікоў школ, якім давядзецца вызначыцца, кім яны стануць у будучым.

Усім вучням і студэнтам Прэзідэнт пажадаў атрымаць максімум ведаў і станоўчага вопыту з кожнага вучэбнага дня, педагогам - прафесійных поспехаў, а бацькам - шмат падстаў для гонару за сваіх дзяцей. "Няхай старт новага навучальнага года будзе яркім, а настрой гэтага ўрачыстага дня захаваецца да наступнага першага званка. Усяго вам самага добрага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі