Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Кст 2016

Лукашэнка лічыць неабходным сістэмней працаваць з суседзямі і саюзнікамі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна сістэмней працаваць з суседзямі і саюзнікамі, заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба сістэмней працаваць з нашымі суседзямі і саюзнікамі. Беларускія дэпутаты традыцыйна актыўна ўзаемадзейнічаюць з калегамі па лініі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, парламенцкіх структур СНД і АДКБ. Гэта асноўны напрамак. У нас вельмі шмат агульнага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў аб перагаворах з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністрам краіны Шаўкатам Мірзіяевым, якія адбыліся ўчора. "Мы прызналі, што гэта, можа, важней за афіцыйны візіт. Мы абмеркавалі продаж МАЗаў, БелАЗаў, мяса-малочных вырабаў і інш. Намі зацікаўлены, і гэта добра", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў шкадаванне, што інтэграцыйныя аб'яднанні, у якіх удзельнічае Беларусь, функцыянуюць фармальна. "Мэты абвешчаны высакародныя, але ўсё гразне ў руцінных разборках і спрэчках. Можа, нехта і ўдзельнічае ў іх дзеля сваіх палітычных мэт і амбіцый, але мы імкнёмся ўнесці свой уклад у аб'яднальныя працэсы на постсавецкай прасторы і жадаем таксама атрымаць пэўную аддачу", - падкрэсліў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што аддача вымяраецца не толькі ў грашах. "Мы хочам аднаго: калі дамовіліся аб саюзе, то каб ён будаваўся на прынцыповых, асноўных, выпрацаваных усім чалавецтвам, усім жыццём прынцыпах. Першы з іх - раўнапраўе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі