29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным развіваць у Беларусі вытворчасць сучасных узбраенняў. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы працуем над тым, каб у Беларусі была свая зброя. Цяпер асноўная вытворчасць зброі, якой карыстаецца наша армія, сканцэнтравана ў Расіі. Мы толькі ствараем некаторыя часткі зброі: электроніка, оптыка і іншыя. Нам трэба мець добрую зброю, каб будучы агрэсар нават не думаў ваяваць супраць Беларусі. Мы будзем мець такія сістэмы праз некалькі месяцаў. Мы не хочам ваяваць і не рыхтуемся да вайны. Але порах трэба трымаць сухім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што беларускія спецыялісты вывучаюць усе ваенныя канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, і на аснове гэтага праходзіць рэфармаванне арміі. "Мы вывучаем усе канфлікты ў свеце і тройчы перафармаціравалі сваю армію. Мы вырашылі, што ў нас павінны быць мабільныя, добра ўзброеныя, падрыхтаваныя і выдрэсіраваныя ваенныя часці. Пры неабходнасці яны павінны быць гатовы з'явіцца сёння ў Брэсце, заўтра - у Віцебску. Гэту выснову мы зрабілі, вывучыўшы цяперашнія ваенныя канфлікты", - сказаў ён.