Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2019

Лукашэнка: КНР ва ўмовах нарастаючых міжнародных выклікаў эфектыўна пашырае мадэль мірнага развіцця

Лукашэнка: КНР ва ўмовах нарастаючых міжнародных выклікаў эфектыўна пашырае мадэль мірнага развіцця

1 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За 70 гадоў сваёй новай гісторыі Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у эканамічным развіцці, павышэнні дабрабыту грамадзян, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Ва ўмовах усё большай колькасці міжнародных выклікаў ваша краіна эфектыўна пашырае мадэль мірнага развіцця і супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў усеагульнай выгады, недыскрымінацыі, раўнапраўя. Прымнажаючы вопыт і намаганні мінулых пакаленняў, кітайскі народ няўхільна набліжаецца да ажыццяўлення мары аб Вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. Дасягненні вашай краіны заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і выклікаюць захапленне".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў значную дынаміку ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна ў палітычнай, эканамічнай і многіх іншых галінах. "Адносіны паміж нашымі дзяржавамі паслядоўна выходзяць на чарговы гістарычны этап, які будзе напоўнены новымі падзеямі і практычнымі вынікамі, - выказаў упэўненасць Прэзідэнт. - У Беларусі шчыра цэняць дружбу, давер і павагу, якія непарушнымі вузамі змацоўваюць нашы народы. Сёння мы можам з гордасцю прадэманстраваць свету шматлікія вынікі двухбаковага супрацоўніцтва".

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Сі Цзіньпіну і яго сям'і моцнага здароўя і поспехаў, грамадзянам Кітая - далейшага прагрэсу і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі