13 жніўня, Ваўкавыск /Кар. БЕЛТА/. Губернатары павінны жорстка ставіць пытанні ва ўрадзе па праблемных сітуацыях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 жніўня на нарадзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў далажыў кіраўніку дзяржавы, што многія пытанні ў рэгіёнах не вырашаюцца з-за таго, што мясцовыя органы ўлады не даводзяць наяўнасць праблемных сітуацый да ўрада краіны. Ён у сваю чаргу знаходзіцца ў няведанні і не можа вырашыць праблемы.
"Ёсць такія пытанні, якія трэба вырашаць на ўзроўні міністэрстваў і ўрада, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ведаю гэту праблему, яна ёсць: губернатары не паставілі жорстка пытанні ва ўрадзе, але ва ўрадзе і рады, што перад імі жорстка не паставілі пытанне".
Прэзідэнт падкрэсліў: "За гэта будзе строгае патрабаванне. Калі губернатар не вядзе дыялог з урадам, значыць, будзе новы губернатар. Калі ўрад не разумее мясцовыя органы ўлады, значыць, будзе новы ўрад".