Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2017

Лукашэнка: Гомельская вобласць у гэтым годзе павінна паказаць высокую культуру земляробства

11 красавіка, Рэчыца /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Гомельская вобласць у гэтым годзе павінна паказаць высокую культуру земляробства. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, у прыватнасці, наведваючы саўгас "Выток" Рэчыцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя сельгасаб'екты, у тым ліку фермы, прыведзены ў парадак. "Культура высокая, і гэта павінна быць усюды", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць эфектыўнага вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці і падтрымання высокага ўзроўню тэхналагічнай дысцыпліны.

Прэзідэнту было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці, ходзе вясенніх палявых работ, таксама ён азнаёміўся з арганізацыяй сяўбы кукурузы на зерне ў саўгасе "Выток".

Як праінфармавалі кіраўніка дзяржавы, па стане на 11 красавіка ў краіне пасеяна 718 тыс. га яравых культур, што складае амаль 30 працэнтаў ад плануемага. Пры гэтым у Гомельскай вобласці гэты паказчык складае 40,5 працэнта.

У час наведвання гаспадаркі Прэзідэнт таксама нагадаў аб сваім патрабаванні дасягнення сярэдняй зарплаты па краіне ў памеры Br1 тыс.

Акрамя таго, сёння кіраўнік дзяржавы наведвае ААТ "Рэчыцадрэў", дзе размова пойдзе аб пытаннях мадэрнізацыі і перспектывах развіцця дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі