3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта яркая падзея сімвалізуе гістарычную пераемнасць традыцый народаў свету, адлюстроўвае адкрытую і міралюбівую палітыку сучаснай Беларусі. Аб'яднаўшы ў адзінай нацыянальнай сям'і людзей самых розных культур і веравызнанняў, мы захоўваем спрадвечныя каштоўнасці і звычаі, узбагачаючы адзін аднаго творча і духоўна", - гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гасцінныя беларусы заўсёды адкрытыя для стасункаў з сапраўднымі сябрамі незалежна ад іх канфесійнай і этнічнай прыналежнасці. Таму ў розныя гады форум збіраў на сваёй пляцоўцы ўдзельнікаў з усіх куткоў свету, з'яднаных высакароднымі ідэямі ўмацавання культурных сувязей, развіцця адносін паміж народамі на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі.
"Упэўнены, што і сёлетні фестываль будзе садзейнічаць умацаванню дружбы паміж дзяржавамі, аб'ядноўваць мільёны грамадзян нашай краіны ў самых лепшых памкненнях жыць у згодзе, берагчы сваю зямлю і родны дом - Беларусь", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Удзельнікам і гасцям XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
Дарагія сябры!
Вітаю вас на XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.
Гэта яркая падзея сімвалізуе гістарычную пераемнасць традыцый народаў свету, адлюстроўвае адкрытую і міралюбівую палітыку сучаснай Беларусі. Аб'яднаўшы ў адзінай нацыянальнай сям'і людзей самых розных культур і веравызнанняў, мы захоўваем спрадвечныя каштоўнасці і звычаі, узбагачаючы адзін аднаго творча і духоўна.
Гасцінныя беларусы заўсёды адкрытыя для стасункаў з сапраўднымі сябрамі незалежна ад іх канфесійнай і этнічнай прыналежнасці. Таму ў розныя гады форум збіраў на сваёй пляцоўцы ўдзельнікаў з усіх куткоў свету, з'яднаных высакароднымі ідэямі ўмацавання культурных сувязей, развіцця адносін паміж народамі на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі.
Упэўнены, што і сёлетні фестываль будзе садзейнічаць умацаванню дружбы паміж дзяржавамі, аб'ядноўваць мільёны грамадзян нашай краіны ў самых лепшых памкненнях жыць у згодзе, берагчы сваю зямлю і родны дом - Беларусь.
Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.