21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава і ў далейшым будзе клапаціцца аб інвалідах, ветэранах вайны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ адзін акцэнт, на якім павінны быць сканцэнтраваны намаганні ўрада, - аказанне сацыяльнай падтрымкі людзям з абмежаванымі магчымасцямі", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
"Мы заўсёды з асаблівай увагай ставіліся да патрэб і патрэбнасцей ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых войнаў. Мы раней, чым іншыя дзяржавы Усходняй Еўропы і СНД вырашылі іх праблемы, у тым ліку самыя цяжкія - жыллёвыя, памятаючы аб іх бяспрыкладнай мужнасці і стойкасці. Усе гэтыя гады мы праводзілі і будзем праводзіць меры па паляпшэнні якасці жыцця гэтых людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.