31 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дружалюбныя беларуска-кыргызскія адносіны будуць набываць усё больш змястоўны і дынамічны характар, а Еўразійскі эканамічны саюз створыць якасна новыя ўмовы для ўсебаковага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах нашых народаў і краін.