11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты павінны быць больш палітычна актыўнымі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Імкненне ва ўладу - гэта нармальныя амбіцыі нармальных людзей. Але каб яно не засталося банальным, трэба разумець, што, трапіўшы ў гэту ўладу ў якасці, дапусцім, дэпутата, табе ўсё роўна давядзецца выконваць вельмі цяжкія рэчы: займацца заканатворчасцю і выконваць абяцанае, рабіць карыснае для дзяржавы і народа, - сказаў Прэзідэнт. - Я падтрымліваю і адабраю імкненне трапіць ва ўладу, але толькі, каб яно не стала банальным".
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работа людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, павінна даваць аддачу. "У адваротным выпадку - як ты туды трапіў, так ты адтуль і вылеціш, калі не будзеш выконваць свае абавязацельствы і прыносіць карысць народу", - падкрэсліў Прэзідэнт.