Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Стд 2016

Лукашэнка: Дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі не менш, чым у іншых

11 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі не менш, чым у іншых. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 студзеня на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем жыць у абсалютна дэмакратычным прававым грамадстве, як мы жылі дагэтуль, як бы нас не крытыкавалі. Праўда, крытыкі, якія нас падвяргалі збіванню ў гэтым пытанні, сёння змоўклі, пераканаўшыся ў тым, што і дэмакратыі, і правоў чалавека ў Беларусі не менш, чым у іншых. А я аб гэтым гаварыў заўсёды. І самае галоўнае - гэта права жыць, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Нікому не патрэбна такая дэмакратыя, дзе кожны дзень на вуліцы страляюць і забіваюць за год сотні тысяч людзей".

Такая дэмакратыя нікому не патрэбна, перакананы кіраўнік дзяржавы. "Таму мы будзем жыць у адкрытым грамадстве, дзе чалавек павінен гаварыць тое, што ён думае, дзе чалавек павінен выкладаць свае думкі. Але калі большасцю або згодна з законам прынята рашэнне, выбачайце, яму трэба падпарадкоўвацца. Інакш гэта два крокі да вайны, калі так не будзе", - лічыць Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў грамадстве павінен быць парадак. "Але ні ў якім разе - ніякага насілля, ніякіх здзекаў з чалавека, ніякага ўніжэння чалавека", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ўсё павінна быць на карысць людзям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі