21 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць сітуацыю ў будаўнічай галіне. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады, на якой разглядаўся шэраг праектаў прававых актаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю і Адміністрацыі Прэзідэнта паглядзець на сітуацыю ў галіне ў цэлым, паколькі да яе работы ёсць шмат нараканняў. Для гэтага будзе створана спецыяльная група.
Было адзначана, што далёка не ўсе арганізацыі загружаны на поўную моц. Неабходна прааналізаваць і эфектыўнасць работы кіраўнікоў і топ-менеджараў прадпрыемстваў будаўнічай галіны.