Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Стд 2018

Лукашэнка даручыў уважліва прааналізаваць недахопы ў знешнеэканамічнай дзейнасці

18 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі адзначае, што ў развіцці беларускай знешнеэканамічнай дзейнасці прысутнічаюць як поспехі, так і шэраг праблемных момантаў. Аб гэтым ён расказаў журналістам па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніколі не трэба спыняцца на дасягнутым, і Прэзідэнт сёння яшчэ раз звярнуў на гэта ўвагу. Так, ёсць пэўныя пазітыўныя зрухі, але мы павінны разумець, што гэта адбываецца ў тым ліку дзякуючы ў цэлым спрыяльнай эканамічнай кан'юнктуры ў свеце. Ёсць і заслугі нашых канкрэтных экспарцёраў, галін, МЗС у тым, што адбыўся рост экспарту і тавараабароту з іншымі краінамі", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць прааналізаваць усе аспекты знешнеэканамічнай дзейнасці і звярнуць увагу на недапрацоўкі.

"Кіраўніком дзяржавы ў свой час была пастаўлена задача па дыверсіфікацыі нашай знешнеэканамічнай дзейнасці. Так, сёння пэўныя зрухі адбыліся, але мы не дасягнулі тых паказчыкаў, якія былі вызначаны Прэзідэнтам. Над гэтым трэба будзе працаваць", - канстатаваў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

У тым ліку для выканання гэтай задачы МЗС заключыла адпаведныя пагадненні аб узаемадзеянні з усімі рэгіёнамі, галіновымі міністэрствамі і ведамствамі, пастаўлены задачы службовым асобам, замацаваным за канкрэтнымі краінамі, па нарошчванні экспарту. "З 58 краін, дзе знаходзяцца нашы загранустановы, толькі па 9 краінах назіраецца зніжэнне экспарту. Гэта значна лепш за вынікі мінулага года", - сказаў Уладзімір Макей.

МЗС плануе ў лютым правесці падагульняючую калегію, на якую будуць запрошаны прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў-экспарцёраў. На мерапрыемстве будзе дадзена ацэнка вынікам работы за мінулы перыяд і пастаўлены задачы на перспектыву.

Як паведамлялася, у развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці па выніках 2017 года назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі. Адбыўся рост экспарту больш як на 23 працэнты. На дзве трэці гэта адбылося за кошт росту цэн і на адну трэць за кошт фізічнага росту экспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі