Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Май 2015

Лукашэнка даручыў ураду прымаць меры ў адказ у выпадку стварэння бар'ераў для экспарту беларускай прадукцыі на Захад

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага трактарнага завода15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прымаць меры ў адказ у выпадку стварэння бар'ераў для экспарту беларускай прадукцыі на Захад. Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння ў час наведвання Мінскага трактарнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наконт Захаду: яны (прадстаўнікі заходніх краін. - Заўвага БЕЛТА) у мяне бываюць, і я іх папярэдзіў. Хачу, каб урад гэта рэалізаваў. Мы іх папярэдзілі: вы закрыліся ад нас, мы закрыемся ад вас і паглядзім, як вы праз Балтыку або Украіну будзеце гандляваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нават ва ўмовах увядзення Расіяй санкцый у адказ адносна шэрага заходніх тавараў, Беларусь не спыняла супрацоўніцтва з пастаўшчыкамі на Захадзе.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага трактарнага завода

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі