Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Крс 2020

Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час рэканструяваць 12 праблемных мастоў

Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час рэканструяваць 12 праблемных мастоў

17 красавіка, Лідскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час аднавіць 12 праблемных мастоў на рэспубліканскіх дарогах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры наведванні ААТ "Шклозавод "Нёман", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб рэалізацыі праекта рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М6 Мінск - Гродна і перспектывах развіцця дарожнай інфраструктуры. Мадэрнізацыяй трасы М6 займаліся беларускія падрадныя арганізацыі холдынга "Белаўтадар". У пікавыя дні на аб'екце працавалі да 1,1 тыс. чалавек і да 550 адзінак тэхнікі. Асноўны ўчастак дарогі працягласцю 154 км рэканструявалі за 2,5 года без перапынкаў у руху па ёй. Кошт будаўніцтва склаў $219 млн.

Дзякуючы рэканструкцыі аўтадарогі М6 і будаўніцтву ў Польшчы аўтастрады Варшава - Беласток з'явіўся альтэрнатыўны раўназначны калідор Усход - Захад. Цяпер ад Мінска да Варшавы можна дабрацца праз Брэст (адлегласць 553 км) або праз Гродна (546 км). Акрамя таго, рэканструяваны пункт пропуску "Брузгі", што ў сукупнасці з абноўленай трасай значна павысіла транзітную прывабнасць Беларусі.

У гэтым годзе запланавана пачаць маштабную мадэрнізацыю аўтадарогі М7 на Вільнюс, будаўніцтва моста праз раку Заходні Буг у Дамачаве (на парытэтных умовах з Польшчай), рэканструкцыю 12 першачарговых мастоў.

На неабходнасць хутчэйшай мадэрнізацыі мастоў кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу. "Гэта нават важней, чым барацьба з каранавірусам. Псіхоз павінен быць вакол мастоў. Нам трэба за кароткі прамежак часу ўсе гэтыя масты аднавіць, - сказаў ён. - Трэба абавязкова пачынаць масава працаваць". На думку Прэзідэнта, на такіх аб'ектах ёсць магчымасць задзейнічаць значную колькасць спецыялістаў, прыцягнуць будаўнікоў, каб у бягучай няпростай эканамічнай абстаноўцы забяспечыць людзей працоўнымі месцамі, заработкам.

Размова ішла таксама пра будаўніцтва дарогі з Мінска ў Смалявічы. Прэзідэнт даручыў пасля завяршэння ўзвядзення новай трасы прадоўжыць работы і давесці дарогу да Барысава. "Тут, відаць, і спыняцца не давядзецца. Трэба планаваць, каб ісці да Барысава, адразу, з колаў", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць эканомнага расходавання сродкаў пры рэканструкцыі дарог, праектавання іх з рацыянальным падыходам, без канструктыўных празмернасцей, а таксама безумоўнае забеспячэнне высокай якасці дарожнага пакрыцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі