Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Кст 2019

Лукашэнка даручыў прадумаць рэагаванне на размяшчэнне амерыканскіх танкаў у Літве ля граніцы з Беларуссю

Лукашэнка даручыў прадумаць рэагаванне на размяшчэнне амерыканскіх танкаў у Літве ля граніцы з Беларуссю

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржсакратару Савета бяспекі і міністру абароны распрацаваць і ў самы бліжэйшы час прадставіць яму план мерапрыемства па адэкватнаму рэагаванню на дзеянні, звязаныя з размяшчэннем у Літве ў непасрэднай блізкасці ля граніцы з Беларуссю бранятанкавай тэхнікі і кантынгенту ўзброеных сіл ЗША. Аб гэтым журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, у Літву прыбываюць падраздзяленні амерыканскай бранятанкавай дывізіі. Пры гэтым месцам дыслакацыі выбраны палігон Пабрадэ літаральна за 15 км ад граніцы з Беларуссю. "Гэта адзін з самых буйных ваенных палігонаў на тэрыторыі Літвы. Да гэтага часу амерыканскіх падраздзяленняў у гэтай краіне не было. Цяпер яны там з'яўляюцца. Перш за ўсё прыбылі танкавыя падраздзяленні", - сказаў Станіслаў Зась.

Ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі нельга быць проста наглядальнікам. "У любой краіне прапрацоўваюцца меры ў адказ (на такія крокі з боку краін-суседзяў. - Заўвага БЕЛТА). І кіраўнік дзяржавы паставіў задачу Дзяржсакратарыяту і Міністэрству абароны ўнесці прапановы па рэагаванні на гэты факт. Такія прапановы будуць адпрацаваны і даложаны Прэзідэнту ў пачатку наступнага тыдня", - заявіў Дзяржсакратар Савета бяспекі.

Станіслаў Зась асабліва падкрэсліў, што гэтыя дзеянні прымаюцца на фоне ўсё большай напружанасці ў рэгіёне і свеце, што ўплывае і на стан бяспекі. "Нам гэта не трэба. Ці патрэбна Літве такая дадатковая напружанасць паміж нашымі дружалюбнымі народамі, няхай яны самі прымаюць рашэнне", - выказаўся ён.

Тое ж самае датычыцца і пытання заклапочанасці беларускага боку наконт маштабных вучэнняў НАТА Defender Europe, якія плануецца правесці вясной 2020 года. Чакаецца, што ў манеўрах на тэрыторыі 10 еўрапейскіх краін, уключаючы сумежныя Польшчу, Літву і Латвію, прымуць удзел ваеннаслужачыя 18 дзяржаў. "Рэакцыя Прэзідэнта Беларусі на гэтыя вучэнні не нейкая асаблівая. Яна роўная і адэкватная тым падзеям, якія намячаюцца ў наступным годзе, - адзначыў Станіслаў Зась. - Гэта адны з самых буйных вучэнняў за апошнія 25 гадоў. У іх прымуць удзел каля 40 тыс. ваеннаслужачых з 18 краін - членаў НАТА. І прытым амаль палова гэтых ваеннаслужачых - з ЗША".

Паводле яго слоў, асаблівасцю вучэнняў з'яўляецца тое, што шырока плануецца адпрацаваць пытанні перакідкі войскаў з тэрыторыі ЗША на еўрапейскі кантынент. "Рознымі спосабамі: марскім, паветраным транспартам - з выкарыстаннем марскіх партоў еўрапейскіх дзяржаў, аэрадромаў. І сухапутным спосабам з тых баз, якія створаны ў Еўропе", - растлумачыў Станіслаў Зась.

"Важна разумець, на якім фоне праводзяцца гэтыя вучэнні. Усе мы з'яўляемся сведкамі нарастання процістаяння паміж цэнтрамі сілы. На жаль, адбываецца практыка вяртання да палітыкі мілітарызацыі, гонкі ўзбраенняў. Ваенныя расходы ва ўсіх нашых суседзяў у апошнія гады растуць. Мала таго, што яны большыя, чым у Беларусі і ў грашовых адзінках, і ў працэнтах ад ВУП, але яны растуць. Гэта значыць, відавочна мілітарызацыя гэтага рэгіёна. Вось у такой сітуацыі плануецца праводзіць вучэнні", - канстатаваў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка на саміце СНД у Ашхабадзе выказаў занепакоенасць наконт маючых адбыцца маштабных ваенных вучэнняў НАТА ля граніцы Беларусі. "НАТА чамусьці вырашыла літаральна праз некалькі месяцаў правесці каля нашых граніц буйнамаштабныя вучэнні і задзейнічаць столькі тысяч, колькі ніколі не задзейнічала. Гэта Польшча і краіны Балтыі. Гэта ненармальна. Гэта не сведчыць аб тым, што мір прыйшоў на тэрыторыю Еўропы і ачагоў такіх не ўзнікне ў будучым. Гэта незразумелыя вучэнні", - сказаў беларускі лідар.

У гэтым жа ключы кіраўнік дзяржавы выказваўся і 8 кастрычніка на праведзенай у Мінску міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі