Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Врс 2019

Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка завяршыць у Беларусі сяўбу азімых

Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка завяршыць у Беларусі сяўбу азімых

20 верасня, Карэлічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка завяршыць у Беларусі сяўбу азімых. Аб гэтым ён заявіў сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тэмпах пасяўной на поўначы Беларусі - Віцебскай вобласці, каб з улікам умоў надвор'я завяршыць пасяўную ў аптымальныя тэрміны. "Найважнейшае пытанне сёння - пасеяць. Таму да 1 кастрычніка трэба ўсё завяршыць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама асабліва акцэнтаваў увагу на ўборцы кукурузы і стратэгіі ў гэтым плане: што нарыхтаваць на зерне, а што на сілас, у залежнасці ад умоў і патрэбнасцей на месцах. "Трэба мець на ўвазе, што тут гібка трэба рабіць. Кукуруза ў гэтым годзе вельмі добрая. Няхай на месцы разбіраюцца губернатар, старшыня райвыканкама і кіраўнік гаспадаркі. Але самае галоўнае цяпер убраць палі, якія могуць быць падтоплены пасля дажджу, каб не страціць кукурузу", - сказаў ён.

Прэзідэнту ў цэлым далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі і асенніх палявых работ, забяспечанасці ўгнаеннямі, нарыхтоўцы кармоў.

Асобна размова ішла аб уборцы бульбы. Як далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, бульба ўбрана больш як на 40 працэнтах плошчаў. Ураджайнасць вышэйшая, чым у мінулым годзе, - каля 325-330 ц/га. Ідзе закладка ў стабфонды.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба імкнуцца да большай ураджайнасці па гэтай культуры, і ў краіне ёсць паспяховыя прыклады работы ў гэтым напрамку. "На маім фермерскім эксперыментальным участку палавіну ўбралі - амаль 600 ц/га. І ў добрых фермераў такая ўраджайнасць. А 300-320 ц/га ўжо мінулы этап. Трэба мець хаця б 400-450 ц/га, правільна, тэхналагічна сеяць. Я пераканаўся на сваім полі", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту таксама далажылі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці, сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці дакладнага выканання намечаных планаў: "Трэба ўсё выконваць. Шукайце дадатковыя рэзервы і рабіце. Але не на паперы".

Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі ў параўнанні як айчынную, так і замежную сельгастэхніку для ўборкі і драбнення зялёнай масы кукурузы. Было адзначана, што якасць айчыннай тэхнікі ў цэлым адпавядае патрэбнасцям аграрыяў. Аднак канструктары прадаўжаюць работу па ўдасканаленні асобных тэхналагічных працэсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі