Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Сак 2022

Лукашэнка даручыў беларускім спецыялістам арганізаваць энергазабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС

Лукашэнка даручыў беларускім спецыялістам арганізаваць энергазабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў беларускім спецыялістам арганізаваць энергазабеспячэнне Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што напярэдадні вечарам адбылася яго тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Расійскі калега праінфармаваў аб сітуацыі ў райне Чарнобыльскай АЭС.

"Але мы і самі бачым, і іх даныя супадаюць з нашымі: спынена падача электраэнергіі на чарнобыльскую станцыю. Вы ж цудоўна разумееце, што сама станцыя вырабляе электраэнергію, але і спажывае для таго, каб працаваць, нямала электраэнергіі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Так, там спынена чарнобыльская станцыя. Так, там сховішча ядзерных адходаў. І для працэсу патрэбна халодная вада. Як мінімум для ахаладжэння. А гэта электрычнасць. Электрычнасці няма".

Прэзідэнт растлумачыў, што цяпер на станцыі задзейнічаны рэзервовыя магутнасці, але іх тэрмін абмежаваны. Каб арганізаваць энергазабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС, туды былі накіраваны беларускія спецыялісты. "Міністру энергетыкі даручана арганізаваць гэту работу, каб неадкладна падаць туды электраэнергію. У нас лінія электраперадачы з савецкіх часоў ёсць, яна закансервавана. Яе трэба неадкладна аднавіць. Па часовай схеме давядзецца, напэўна, да падстанцыі Чарнобыльскай электрастанцыі падаваць гэту электрычнасць, каб у штатным рэжыме арганізаваць бяспеку чарнобыльскай станцыі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба прадугледзець усе варыянты".

Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу ваенным і пагранічнікам кантраляваць дзеянні наёмнікаў, выяўленых на тэрыторыі Украіны. Паводле разведданых, яны перамяшчаюцца ўздоўж беларускай граніцы ў напрамку Чарнобыля. "Мы не ведаем, чаго яны ідуць у бок чарнобыльскай станцыі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі