Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2015

Лукашэнка даручыў аптымізаваць сістэму дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ

10 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аптымізаваць сістэму дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вызначыцца з тым, дзе неабходна пакінуць дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, колькі ў іх павінна быць спецыялістаў і колькі там будзе займацца дзяцей. Цяпер у Беларусі амаль 500 ДЮСШ. "Вялікіх спартсменаў там выдавалі на-гара? Нават калі б па адным са школы кожны год - нам не было б куды дзяваць спартсменаў. Гэтага няма. Таму што дзіцяча-юнацкія школы не працуюць. Трэнеры нібы там ёсць, але яны не маюць нармальнага грашовага забеспячэння. Не ва ўсіх, але ў асобных школах - гэта дакладна няма зарплаты, але там і работы няма", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і спартсмены, і трэнеры ў Беларусі могуць разлічваць на высокую аплату працы, калі дасягаюць значных вынікаў. Пры гэтым выключна важна стварыць умовы для нармальнай работы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. "Нараўне са звычайнымі ўрокамі фізкультуры гэта магчымасць далучыць дзіця да здаровага ладу жыцця і знайсці "зорачак", якія калі-небудзь будуць ярка ззяць на спартыўным небасхіле, заваёўваючы прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы, свету і Алімпійскіх гульнях", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах фарміруецца характар будучых спартсменаў, дадаў Прэзідэнт. "Аб гэтым чамусьці мала гавораць, пішуць і здымаюць. Рэклама дзіцячага спорту і здаровага ладу жыцця павінна быць па-добраму агрэсіўнай, каб дзіця, малады чалавек паглядзелі адзін раз і ў іх узнікла жаданне паўтарыць тое, што ўбачылі з боку вялікіх спартсменаў", - лічыць Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі