Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Кст 2020

Лукашэнка даручыў аператыўна ўдасканаліць нарматыўную базу па ахове грамадскага парадку

Лукашэнка даручыў аператыўна ўдасканаліць нарматыўную базу па ахове грамадскага парадку

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна ўдасканаліць нарматыўную базу па ахове грамадскага парадку. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ўнесены шэраг прапаноў па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы па ахове грамадскага парадку. "Мы ўбачылі на практыцы", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што неабходна правесці работу, каб у парламенце аператыўна ўнесці змяненні ў адпаведнае заканадаўства. "А хлопцам у МУС і ў горадзе (Мінску. - Заўвага БЕЛТА) хутчэй паглядзець, ці ўсё ўлічана, што яны прапанавалі", - сказаў Прэзідэнт.

Яшчэ адзін напрамак, па якім неабходна хутка ўнесці неабходныя змяненні ў нарматыўна-прававыя дакументы - гэта работа і паўнамоцтвы памочнікаў Прэзідэнта - інспектараў па рэгіёнах і горадзе Мінску. "Для таго, каб гэтым людзям надаць большыя паўнамоцтвы, мы сёння працуем над удасканаленнем нарматыўна-прававой базы. Я папрашу дзяржаўны сакратарыят, Адміністрацыю Прэзідэнта і вас, Наталля Іванаўна (Качанава. - Заўвага БЕЛТА), як кіраўніка верхняй палаты, якая мае адносіны да назначэння кадраў, далучыцца да гэтай работы і ўдасканаліць", - даручыў беларускі лідар.

"Вось гэтыя дзве работы нам трэба выканаць хутка", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі