Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Жнв 2019

Лукашэнка даручыў актывізаваць работу па вырашэнні візавых пытанняў з ЕС і Расіяй

Лукашэнка даручыў актывізаваць работу па вырашэнні візавых пытанняў з ЕС і Расіяй

2 жніўня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству замежных спраў актывізаваць работу па вырашэнні візавых пытанняў з Еўрасаюзам і Расіяй. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы даручыў Міністэрству замежных спраў актывізаваць работу па вырашэнні візавых пытанняў з ЕС і Расійскай Федэрацыяй. У бліжэйшы час МЗС унясе свае прапановы кіраўніку дзяржавы", - сказаў прэм'ер.

Акрамя таго, на мерапрыемстве абмяркоўвалася пытанне бязвізавага наведвання Беларусі замежнымі грамадзянамі. Прынята рашэнне пашырыць бязвізавую зону ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. "Гэтыя меры будуць садзейнічаць развіццю турызму, - упэўнены Сяргей Румас. - Мы інфармавалі кіраўніка дзяржавы аб станоўчай ролі, якую адыгралі папярэднія рашэнні аб бязвізавым уездзе. Мы таксама чакаем павелічэння колькасці турыстаў".

Як паведамлялася раней, пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам планавалася падпісаць да 2 лютага 2020 года - даты, калі ўступяць у сілу змяненні ў візавы кодэкс і шэнгенская віза падаражэе да 80 еўра. Канкрэтная дата пакуль не называлася, але абодва бакі заяўлялі аб высокай ступені гатоўнасці неабходнага пакета дакументаў і намеры заключыць пагадненне па меры завяршэння фармальных юрыдычных працэдур.

Што датычыцца пагаднення аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй, то яго планавалася заключыць да канца 2019 года. Работа над праектам гэтага міжурадавага пагаднення, пачатая ў 2015 годзе, знаходзіцца на фінішнай прамой: завяршаюцца неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, вывяраюцца нюансы яго прымянення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі