20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшае пашырэнне беларуска-венгерскага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам абодвух бакоў і будзе садзейнічаць умацаванню стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.