27 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Самае галоўнае - гэта клопат аб людзях. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе кадравых назначэнняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ён заклікаў назначэнцаў дзейнічаць акуратна і перасцярог ад неабдуманых дзеянняў. У прыватнасці, Прэзідэнт падкрэсліў: "Вельмі вас папрашу пасля прыбыцця на месцы, асабліва старшынь райвыканкамаў, гэта самае галоўнае - не наламайце дроў, дайце магчымасць, шанц працаваць тым людзям, якія там ёсць. Устанавіце нейкі тэрмін, дапусцім, 3 месяцы, паўгода, хто не цягне, развітайцеся з імі або перавядзіце на іншую работу".
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы папярэдзіў аб беражлівым стаўленні да людзей, у тым ліку да падначаленых. "Будзьце вельмі акуратныя - вы на перадавой. І потым, мы заўсёды ў цэнтр увагі ставілі клопат аб чалавеку. Вядома, перад прэзідэнцкімі выбарамі, мы гэта не скрываем, гэта работа павінна быць актуалізавана, і акцэнтавана ўвага менавіта на патрэбах людзей. Звярніце на гэта ўвагу - работа з людзьмі становіцца краевугольным каменем вашай работы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.