Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Чэр 2022

Лукашэнка: будзем развіваць такія гарады, як Бабруйск, і менш будаваць у Мінску

Лукашэнка: будзем развіваць такія гарады, як Бабруйск, і менш будаваць у Мінску

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва жылля будзе актыўней весціся ў такіх гарадах, як Бабруйск, і ў меншай ступені ў Мінску, каб больш раўнамерна размяркоўваць працоўныя рэсурсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бабруйск - буйны, перспектыўны горад. Мы будзем развіваць Бабруйск. Менш будаваць жылля ў Мінску, а будзем арыентаваць нашых людзей на такія буйныя гарады, як Бабруйск, і больш дробныя. Там трэба ствараць вытворчасці і замацоўваць людзей, каб з усёй краіны людзі патокам не хлынулі ў Мінск", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, будаўнікоў і кіраўнікоў на месцах трэба заахвоціць, каб яны больш будавалі і рабілі гэта на тых умовах, якія прыняты ў краіне - з пэўнымі льготамі. "Гэта не значыць, што заўтра ўсім па кватэры, - папярэдзіў Прэзідэнт. - Але будзем больш арыентавацца на такія гарады, як Бабруйск".

Разам з тым і самі жыхары горада павінны імкнуцца развіваць і добраўпарадкоўваць сваё месца жыхарства, упэўнены беларускі лідар. "Варушыцца трэба перш за ўсё бабруйчанам. Будзеце варушыцца - будзем дапамагаць. Будзеце спусціўшы рукавы хадзіць па Бабруйску, баяцца елку, сасну пасадзіць - ніхто вам дапамагаць не будзе, - сказаў Прэзідэнт. - Начальнікі ведаюць, што рабіць. Дапамагайце, дзейнічайце".

У працяг размовы Аляксандр Лукашэнка дадаў: "Трэба замацоўваць нашых людзей, моладзь, каб яны нікуды не раз'язджаліся, а працавалі ў Бабруйску. Трэба і ўмовы ствараць, але і моладзь павінна варушыцца. Ніхто на сподачку з блакітным беражком шчасця не прынясе. Нам трэба разумець, што мы самі, сваімі рукамі павінны гэта ствараць. За мной не заржавее - я буду рабіць усё, каб чымсьці дапамагчы".

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы адразу пасля прыбыцця ў Бабруйск звярнуў увагу на аб'екты ў горадзе, у тым ліку сацыяльнай інфраструктуры, інтэрнаты, якія неабходна прывесці ў парадак. Акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка і на фактах безгаспадарчасці, якія выявіў у горадзе Камітэт дзяржкантролю перад прыездам кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт запатрабаваў не паказушнічаць на аб'ектах, якія ён наведвае. На навядзенне парадку беларускі лідар адвёў тэрмін губернатару да 1 студзеня.

Паралельна трэба развіваць і вытворчую базу, будаваць жыллё. Гэта задача не толькі для Бабруйска. Глабальная мэта - не сцягваць усё насельніцтва краіны ў Мінск, а паўсюдна ствараць умовы для работы і жыцця людзей. Тым больш цяпер як ніколі актуальна тэма імпартазамяшчэння, а значыць, і стварэння новых, развіцця існуючых вытворчасцей.

Прэзідэнт прапанаваў у тым ліку пры неабходнасці распаўсюдзіць шэраг ільготных умоў на рэгіянальны ўзровень. "Усе льготы з Мінска перанесці да яго. На тых умовах, што ў Мінску", - сказаў ён.

"Сцягваць у Мінск з усёй Беларусі, напэўна, няправільна. Мінск хутка задыхнецца. Трэба расцягваць людзей па ўсёй краіне, але не сілай: работу далі, жыллё далі - едзьце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі