Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2017

Лукашэнка: Будаўніцтва Гарлыкскага ГАК дэманструе высокі патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рэалізацыя сумеснага праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната дэманструе высокі патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паспяховая рэалізацыя гэтага грандыёзнага сумеснага праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната яшчэ раз прадэманстравала высокі патэнцыял нашага супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работы вяліся сумесна, як бакі і дамаўляліся. "Мы ж не вялікія капіталісты, як раней гаварылі: схапілі і пайшлі. Мы дамаўляліся, што мы прыносім тэхналогіі і навучаем людзей. І сёння многія туркмены з гордасцю могуць сказаць, што яны асвоілі гэтыя тэхналогіі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Тое, што трэба яшчэ зрабіць, мы гэта зробім, аб чым мы з вамі толькі што гаварылі".

"Мы гатовы прадоўжыць работу па суправаджэнні праекта, падрыхтоўцы кадраў, каб вы ніколі не мелі праблем з кадрамі ў гэтай сферы. Вы можаце прыязджаць у любы час да нас, прысылаць любых спецыялістаў для навучання. Мы будзем і тут працаваць у вас, пакуль не выйдзем на праектную магутнасць", - запэўніў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі