10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта са 100-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гісторыя знакамітага політэхнічнага ўніверсітэта звязана з эпохай станаўлення нашай незалежнай дзяржавы. Усе гэтыя гады калектыў і шматлікія выпускнікі вашай ВНУ ўносяць важкі ўклад у развіццё эканомікі. Шэраг дасягненняў вучоных і спецыялістаў БНТУ атрымалі сусветнае прызнанне", - адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння ўніверсітэт з'яўляецца вядучай навучальнай установай Беларусі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынерных кадраў для прыярытэтных галін народнай гаспадаркі, займаецца ўкараненнем прарыўных распрацовак і стварэннем інавацыйных вытворчасцей.
"Упэўнены, што, прымнажаючы лепшыя традыцыі нацыянальнай вышэйшай адукацыі, калектыў універсітэта і ў далейшым будзе аддана служыць Айчыне, паспяхова вырашаючы адну з важнейшых задач - фарміраванне навукова-тэхнічнай эліты краіны", - гаворыцца ў віншаванні.